
Demetr
Members-
Публикаций
82 -
Зарегистрирован
-
Посещение
Тип контента
Профили
Форумы
Календарь
Весь контент Demetr
-
Усё памятаю) Як будзе канкрэтны адказ - я адразу пазваню.
-
Пэўна трапіўся бракованы асобнік. Мой экзэмпляр нармальны, хаця чытаю яго рэгулярна. Папярэдня два нумары таксама не развальваюцца, (а ім ужо 6 і 2 гады адпаведна), прычым і я колькі іх чытаў, ды сябрам даваў. Ды ад іншых людзей не чуў, каб развальваліся.
-
3 чэрвеня (пятніца) у мінскім Палацы мастацтваў (вул. Казлова, 3, трэці паверх — вялікая выстаўная зала). Пачатак у 18.00. Уваход вольны. Запрашаем! У прэзентацыі альманаха возьмуць удзел мастак і музыка Тодар Кашкурэвіч, філосаф Аляксей Дзермант, мысляр Ягор Чурылаў. Часопіс можна будзе набыць па рэдакцыйным кошце - 40 тыс. руб.
-
Я таксама маю пэўны скепсіс. Трэба паглядзець. Артыкул пра гэты камень з альманаха "Дзяды" можна пачытаць тут: http://www.paganstva.org/viewtopic.php?f=13&t=42&start=10
-
У Доўску Рагачоўскага раёна закраваточыла ікона
-
Нарэшце выйшаў №3! Там якраз ёсць артыкул пра знак - вось з паўсферай: Андрэй Прохараў. Каменны шлях на нябёсы. Міфа-рытульная семантыка пахавальнага знака з паўночнай Беларусі. Па ўсіх пытаннях набыцця альманаху, звяртайцеся на наш электронны адрас. Жыхары Беларусі, якія жадаюць замовіць альманах праз пошту, могуць даслаць на адрас kryuja@gmail.com свой поўны паштовы адрас, імя, імя па бацьку і прозвішча — вам яна будзе выслана накладной платай. Рэдакцыйны кошт - 45 тыс. рублёў з улікам перасылкі. Гэты, трэці нумар нашага альманаху мае шматузроўневую канцэпцыю, якая складаецца з чатырох асноўных элементаў: Поўнач (Балтаскандыя), індаеўрапейцы, блізнячы міф, імперыя. Усе гэтыя элементы, звязаныя між сабою не толькі з прыхамаці ўкладальніка, маюць глыбінныя повязі, якімі прасякнутыя гэтыя, здавалася б, апрычоныя тэмы, дазваляючы зразумець іх істу ў арганічным адзінстве. Змест і апісанне
-
Як разумею, гэта спасылкі ў тэксце так аформлены. Так пазначаны розныя варыянты напісання ў розных спісах аднаго летапісу. У розных варыянтах будзе чытацца: "кроугу" замест "крігоу" і г.д. Гэта замены. Лічбы пазначаюць адпаведнасці, а на літары Х. П. можна не звяртаць увагі. Спадзяюся, што зразумела напісаў.
-
Добро пожаловать на старейший фестиваль Беларуси, посвященный этно-музыке! Только у нас вы сможете познакомиться с лучшими фолк-музыкантами Беларуси, России и Литвы. Начало в 18.00. Место проведения: R-club (ул. Сурганова, 26, метро "Академия Наук"). Цена билета 40 тысяч рублей (в день фестиваля в клубе), 35 тысяч предварительно и для иногородних (при предъявлении проездного билета). Если вы решите посетить наш фестиваль всей семьей, то детям до 12 лет вход бесплатный. Если вы хотите заказать столик, то VIP-билет будет стоить 60 тыс. руб. (количество столиков ограничено). Справки по телефонам: 7083191 (МТС) и 6466497 (Velcom). В программе фестиваля: Первое в Беларуси выступление лучшей литовской этно-группы DONIS в ее «золотом» составе – вместе с известной фолк/ джаз певицей Расой Серрой. На фестивале DONIS представят свой новый альбом, выходящий в конце лета. Подробнее о DONIS Выступление легендарных российских неофолкеров и последних певцов Серебряного Века MAJDANEK WALTZ. Подробнее о MAJDANEK WALTZ Мистерия от старейшего фолк-эмбиент проекта Беларуси PRAGNAVIT, новый альбом которого выходит осенью. Презентация нового CD гомельской military pop группы SVALBARD, вышедшего весной в Германии. Выступление патриарха беларусской дударской традиции Тодара Кашкуревича и его группы ESSA. Выступление прославленных миннезингеров TESTAMENTUM TERRAE. Новый материал от молодой martial-группы SEVAST.
-
Дзякуй за справаздачу! Цікава было пачытаць. Парадвала, што валанцёры знайшлі другі камень-абярэг. А той што на гарадзішчы, наўрад ці гэта ён. Наколькі я ведаю, яны стаялі ў канцах вуліц (усяго 4). Магчыма, што былі аднолькавымі - высечаны крыжы і дата 1871 г., калі і адбылася тая эпідэмія.
-
Пэўна так, бо звычайныя камяні рэдка калі абгароджваюць. Па памерах нагадвае іншы мегаліт Сцёп-камень А наконт не даехалі - знаёмая сітуацыя))) з сябрам планавалі экспедыцыю па камянях Ашмяншчыны, маршрут распрацавалі, але так усё ніяк не можам выбрацца.
-
Вітаю! Даўно не быў тут. Акамень на мегаліт лёгка пацягне) Агароджаны нават. Культавы?
-
Асобная публікацыя наўрад ці. Гэтыя звесткі я ўзяў з Археалогіі Беларусі. Падрабязней трэба глядзець справазадчы ў Архіве Інстытута гісторыі, аднак гэта амаль што немагчыма, ну толькі калі сам Зайкоўскі пакажа.
-
Я думаю, візуальна ўжо цяжка вызначыць. Трэба дэтальнае даследаванне. Калі гэта штучнае, то за стагоддзі існавання магал канструкцыя і абваліцца. На гэтым помніке Э. М. Зайкоўскі праводзіў шурфоўку. Каля каменных глыбаў знаходзілася кераміка 16-17 стст. Упершыня вёска Горка згадваецца ў 16 ст. Як мяркуе Зайкоўскі, назва вёскі паходзіць ад гэтага культавага аб'екта.
-
З'явілася справазадча пра экспедыцыю на Эсьмоншчыну Экспедыцыя ў Бялыніцкі раён 17 – 19 ліпеня 2009 г.
-
Сапраўды дзіўна. Іншых камянёў там няма.
-
З усяго брэда толькі адзіная адэкватная фраза
-
Раю матэрыялы па этнаастраноміі з сайту "Славянскіе древності" http://www.drevnosti.org/ethnoastronomy Па Беларусі там: Авилин Т.В. Белорусская народная астронімія, Плеяды, Млечный Путь Ёнас Вайшкунас Народная астрономия белорусско-литовского пограничья Пераклад майго артыкула Планета Венера в традиционных беларусских представлениях.
-
Тры сонцы над Гродна Падрабязней
-
Недзе ў ваколіцах Ракава, калі не памыляюся. У любым выпадку недзе на Валожыншчыне
-
Паглядзіце на яшчэ адзі нцікавы аб'ект Каменная агароджа
-
Часам сапраўды прыходзяць на тое месца і ў Музей валуноў)) А вось дэзынфармацыі не трэба Камень "Дзед" яшчэ ў 1985 г. быў перавезены ў Музей валуноў.
-
Зараза - гэта ядзерная бомба і тыя, хто яе вынайшаў, а зусім не матэарыты. Вось менавіта з-за таго, што людзі прыдумалі бомбу і шэраг іншай херні, прырода і будзе вынішчаць людзей. Хаця не. Людзі самі сябе выдатна вынішчаюць і без умяшальніцтва прыроды. Наколькі вядома з гісторыі назіранняў, пры падзенні метэарытаў ахвярай ніхто не стаў. А вось ад кожнага падзення бомбы колькі? Так што ратуйцеся лепш не ад метэарытаў, ад саміх сябе.
-
Падзенне метэарыта ў Латвіі На Мазсалацу обрушился метеорит В результате падения метеорита в Мазсалаце в воскресенье, 25 октября, образовался кратер глубиной 5 м. Происшествие случилось неподалеку от дома «Кундрати», пострадавших, к счастью, не оказалось. Как сообщил агентству LETA представитель Государственной пожарно-спасательной службы (ГПСС), в воскресенье около 17.30 в службу позвонил житель Мазсалацского края Валмиерского района с сообщением об «огне», увиденном им на некоем лугу. Прибыв на место происшествия, сотрудники ГПСС обнаружили воронку до 20 м в диаметре и 5 м глубиной (по первоначальным данным — до 10 м). О событии проинформирован Латвийский центр радиации, к месту падения метеорита направлены представители Национальных вооруженных сил с целью произвести радиационные замеры. telegraf.lv
-
22-23 кастрычніка ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі (у Ратушы) адбудзецца канферэнцыя "Віцебскія старажытнасці". Буду выступаць з дакладам на тэму ""Астранамічныя з'явы ва ўспрыманні жыхароў Віцебска XVIII ст."