Перейти к содержанию
поддержать поддержать
наблюдение я очевидец!

Demetr

Members
  • Публикаций

    82
  • Зарегистрирован

  • Посещение

Весь контент Demetr

  1. І зусім не складана разабрацца Але тут дакладных апісанняў не пакіну, бо адзін камень з сімвалам з в. Стайкі ўжо скралі з музея.
  2. Прачытаў «Уздоуж Стромы». Цікавая мясціна там, заінтрыгавала.
  3. Манаграфію Мітрафанава ўжо адаслаў Вам. Пра зборнік: у мяне яго няма, але ёсць у сябра. Ксеракопію лепш не рабіць, бо надта ён хрупкі - можа разваліцца. Аднак можна адфоткаць яго.
  4. Гэты зборнік выдаваўся у памяць Міхася Ткачова. Таму ён стаіць асобна ад усёй серыі.
  5. Дзякуй! Сапраўды можна некаторыя рэчы рабіць сумесна. Згодзен са многім, аб чым Вы пісалі ў акдазе.
  6. Дзень добры! Перш чым пакінуць свае сказы прадстаўлюся. Завуць мяне Зміцер, з'яўляюся студэнтам гістарычнага факультэта БДУ і займаюся вывучэннем культавых камянёў, археастраноміі і этнаастраноміі, паганства на Беларусі. Дзякуй Вам за Вашую працу, карысць прыносіце немалую, бо знаходзіце новыя помнікі, ці па-новаму глядзіце на вядомые. АЛЕ!!! Памылак шмат. Калі закранулі пытанне Краянецкага валуна, то мог бы вельмі шмат распавесці Вам. Я ужо 2 гады займаюся вывучэннем гэтай прошчы, збіраю этнаграфічны матэрыял і рыхтую працу па гэтай тэме. Для пачатку, няма сведчанняў, што гэты камень мае назву Дажбогаў, акрамя кнігі Ляўкова, але і там няма атрыбуцыі запісу. Далейшыя экспедыцыі навукоўцаў не пацвердзілі гэтай назвы. Ёсць толькі назвы - Святы, Богаў. І сам гэты помнік вельмі складаны ,чым падаецца. Дарэчы, ёсць звесткі, што гэты валун спрабавалі скрасці і вывезці. У гэтым, дарэчы, адна з негатыўных праяваў Ваашй працы - робіце святыні надта папулярнымі і прывабнымі для "чорных археолагаў". Выбачайце, калі каго пакрыўдзіў. Калі будуць пытанні па валуну - адкажу, магу падзяліцца інфой.
×
×
  • Создать...