SilverRebel Опубликовано 24 января, 2011 Share Опубликовано 24 января, 2011 Казкі... Мая прабабуля Вера ведала іх ці не больш за тых нямецкіх двох братоў разам узятых. Шкада, ў восьмым класе яшчэ й не думаў, што іх трэба запісваць. Цяпер успамінаюцца толькі самыя "топавыя", чутыя не адзін дзесятак разоў. Вось кароткі зьмест адной, характэрнай можна сказаць, бо любімая тэма бабулі - ваўкі і медзьвядзі. Завёўся даўней некалі ў ваколіцах Варганскай гары дзіўны зьвер. Людзі думалі воўк - бо прападалі і авечкі, і козы, казалі, што і бычка ў некага зарэзаў. Але якія б добрыя паляўнічыя не хадзілі ў лес, вярталіся з пустымі рукамі. Ні ваўка, ні сьлядоў. Адны кабаны ў лесе, ды людзкія сьляды. А тады жніво якраз было, некалі гэтай пачварай займацца. Дык дачка суседа (маладая была, замуж яшчэ не зайшла, здаецца) пашла нечага ў лес. Можа і бацьку есьці панесла, а можа й так - малая, які там розум. Дзень німа, другі німа. Усе Варганы, усе Ластавічы шукалі, прапала. Паплакалі бацька з маці, ну і неяк троху забыліся, далей рабілі. Так і зіма прышла. Што сьнегу найшло - страх. А маразы былі - сто гадоў ужо такіх не было. Людцы далей сваіх панадворкаў і выйсьці баяліся - заесьць мароз. Зайцы і тыя ў лесе прапалі, зьмерзлі. І зьвер той недзе прапаў. На дзяўчыну тую забыліся. Аж вясной ужо, пайшоў нейкі чалавек у лес, пэўна па венікі, далёка зайшоў, бачыць - бярлога. І енчыць нехта там. Падышоў бліжэй - аж там баба ляжыць, хаваецца. Гразная, касматая, адзежа ўся падраная. Ну ён неяк з горам папалам выдраў яе з той бярлогі, панёс у вёску. Аж аказалася, гэта тая дзеўка, што летам прапала. Занёс яе мужык да бацькоў у хату, тыя плачуць, сказаць нічога ня маюць. Ну неяк за тыдняў колькі адышла тая дзяўчына, ужо гаварыць змагла. Расказала, што злавіў яе ў лесе тады той воўк, а вялікі быў, як конь, не іначай. Запёр да сябе пад нейкі корч, і жыў як мужык з жонкай, добры быў, ласкавы. Есьці насіў, грэў. Зімой холадна было, ён сам ня еў, а дзеўцы насіў. Пад вясну прапаў недзе, не прыйшоў, здох, відаць... А яшчэ праз месяц радзіўся ў той дзеўкі дзіцёнак, цёмненькі, касмаценькі, але як быццам чалавек. І жыў доўга, і з людзьмі добра дружыў, праўда ў вайну, казалі, забілі. Во як было. http://bihi-puuk.livejournal.com/272394.html Цитата Ссылка на комментарий Поделиться на другие сайты More sharing options...
VIK Опубликовано 29 марта, 2012 Share Опубликовано 29 марта, 2012 Сообщение с украинско-белорусского пограничья: Следы снежного человека обнаружили в Ровенской области Двое работников одного из лесничеств в Сарненском районе Ровенской области, обследуя местное урочище, обнаружили у озера огромные следы человека. В длину отпечатки достинали 82 см, в ширину - 26, а расстояние между ними достигало полутора метров. Прибывшие на следующий день в урочище поселковое начальство и журналисты выяснили, что следы Гулливера вели от водоема в лес, однако сунуться в чащу никто не решился, и делегация разъехалась по домам. Местные старожилы утверждают, что сроду не встречали здест каких-либо доказательств присутствия гигантских животных. Собрав видеоматериал и свидетельские показания, журналисты отправили их в Национальную академию наук Украины, а милиция на всякий случай активизировала работу в этом отдаленном лесничестве. Четвертое измерение и НЛО. Ярославль, 1998. № 3. С. 1. Цитата Ссылка на комментарий Поделиться на другие сайты More sharing options...
Рекомендуемые сообщения
Join the conversation
You can post now and register later. If you have an account, sign in now to post with your account.