SilverRebel Опубликовано 9 апреля, 2012 Share Опубликовано 9 апреля, 2012 Падчас чарговага планавага абходу дзяржаўнай мяжы група пагранічнікаў на чале з камандзірам мабільнай заставы капітанам Іванам Сяргеевым знайшла ўнікальны старажтны камень з трыма выбітымі на ім крыжамі. –Пакуль складана сказаць нешта дакладнае, – пракаменціраваў гэтую знаходку мясцовы краязнаўца Алесь Юркойць. – Знаходкай будуць займацца навукоўцы. Адно можна сказаць з упэўненасцю: камень унікальны. Ён мае незвычайную касую форму і выбітыя на ім тры крыжы без якіх-небудзь іншых надпісаў і дат, што сведчыць аб старажытнасці знойдзенага помніка. Гэты камень ці, дакладней, камяні я шукаў яшчэ гадоў дзесяць таму назад. Адзін з леснікоў распавёў мне, што бачыў да пятнаццаці такіх камянёў. Мы паехалі іх шукаць, але ўлетку ў высокай траве не знайшлі. Незвычайны камень знаходзіцца на самай мяжы Беларусі і Літвы – ля пагранічных слупоў, таму, перш чым распачаць пошукі братоў-блізнят гэтага ўнікума, трэба атрымаць спецыяльны дазвол. Камень стаіць непадалёк ад былога хутара Санова. Бліжэйшы жылы населены пункт з беларускага боку – Жарнэлі, з літоўскага – Канюкай. –У сувязі з тым, што камянёў, па словах лесніка, было шмат, гэта маглі быць сярэднявечныя могілкі. Тым больш, што месца для гэтага зручнае і прыгожае – на пагорку, побач невялікая рэчка, – лічыць Алесь Юркойць. – Яшчэ адной версіяй можа быць меркаванне, што гэта прыдарожныя камяні ля старажытнай дарогі Вільня-Быстрыца. Брукаваных дарог тых часоў практычна не захавалася. А Быстрыца была вядомым мястэчкам, у некаторых крыніцах нават называлася горадам. У ёй дзейнічалі мытня і перавоз праз Вілію. Дарога на Вільню праз яе, можна сказаць, была цэнтральнай. Але праходзіла яна не так блізка ад знойдзенага каменя, таму гэтая версія менш верагодная. У любым выпадку высвятленню ісціны папярэднічаюць пошукі і даследаванні. Ганна ЧАКУР. http://www.ostrovets.by/?p=7298 Цитата Ссылка на комментарий Поделиться на другие сайты More sharing options...
ulad Опубликовано 18 ноября, 2012 Share Опубликовано 18 ноября, 2012 Есть мнение, что косой крест в круге ( возможно и один косой крест ) на валуне - указывает на женское захоронение, а такие же прямые ( вертикальные) кресты - на мужское. Влад. Цитата Ссылка на комментарий Поделиться на другие сайты More sharing options...
Рекомендуемые сообщения
Join the conversation
You can post now and register later. If you have an account, sign in now to post with your account.